Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру 10 сьнежня ў Осьлё (Нарвэгія). Яна была запрошаная ляўрэатам прэміі за 2025 год Марыяй Карынай Мачада (Вэнэсуэла), паведаміла прэс-служба дэмлідэркі.
Польская памежная служба паведаміла пра раскрыцьцё злачыннай групы, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў на тэрыторыі Польшчы і іншых краін.
Улады называюць якія-кольвек неляяльныя публікацыі і інфармацыю «дэструкцыйнымі матэрыяламі».
Польшча не плянуе ўводзіць рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы з Беларусьсю ўсьлед за Літвой, заявіў у эфіры Radio Zet міністар унутраных справаў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі.
Літоўская выведка «фіксуе новае правакацыйнае дзеяньне, накіраванае на ўцягваньне грамадзянаў і жыхароў Літвы ў злачынную дзейнасьць у інтарэсах менскага рэжыму», гаворыцца ў заяве Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ).
39 спробаў незаконнай міграцыі на сваю тэрыторыю зь Беларусі зафіксавалі за першы тыдзень сьнежня суседнія зь Беларусьсю краіны Эўразьвязу.
На Санкт-Пецярбурскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы 1–5 сьнежня 2025 году прадалі 5 040 тон бэнзіну, вырабленага на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.
Раней ізраільская авіякампанія Arkia аб’явіла аб запуску беспасярэдняга рэйсу Тэль-Авіў — Менск зь лютага 2026 году.
Улады Польшчы працягнулі дзеяньне буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы яшчэ на тры месяцы — з 5 сьнежня 2025-га да 5 сакавіка 2026 году.
Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў з Аману ў Альжыр 2 сьнежня, зноў вяртаецца ў сталіцу Аману Маскат.
Прапановы зьменаў у Крымінальным кодэксе для ўзмацненьня адказнасьці за кантрабанду рыхтуецца ўнесьці ў Сейм урад Літвы, заявіла, паводле інфармацыі LRT, 3 сьнежня прэмʼер-міністарка Інга Ругінене.
Пачатак працы Апэляцыйнага эканамічнага суду «зробіць правасудзьдзе больш апэратыўным і сучасным», заявіў 3 сьнежня на адкрыцьці яго будынка ў Менску старшыня Вярхоўнага суда (ВС) Валянцін Сукала.
З пачатку 2025 года краіны ЭЗ, якія мяжуюць з Беларусьсю, зарэгістравалі 42 312 спробы нелегальнага пранікненьня на сваю тэрыторыю зь Беларусі (Польшча — 28 838, Латвія — 11 867, Літва — 1607).
За пяць гадоў і амаль чатыры месяцы — з дня прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да 30 лістапада 2025-га — у Беларусі ліквідавана ня менш за 1984 некамэрцыйных арганізацыяў (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў, асацыяцыяў.
Беларускія фрыстайлісты з 1998 году заваёўвалі мэдалі на ўсіх Алімпіядах.
3 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў.
Лукашэнка прыбыў у Аман увечары 28 лістапада, і з таго часу пра яго знаходжаньне ў краіне нічога не паведамлялі.
У плянах — «набыць ад трох да пяці самалётаў да летняга сэзону.
У Літве тры ведамствы — Міністэрства юстыцыі, Міністэрства транспарту і камунікацыяў, а таксама Міністэрства замежных справаў — будуць зьбіраць інфармацыю для магчымага звароту ў Міжнародны суд ААН праз шкоду і пагрозы цывільнай авіяцыі з боку Беларусі і запуску кантрабандных паветраных балёнаў.
Нямеччына выступае на баку беларускага народу, грамадзянскай супольнасьці і «супольнасьці выгнаньнікаў», заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Ёган Вадэфуль пасьля сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай 26 лістапада ў Бэрліне.
Загрузіць яшчэ