Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку вайсковыя часткі ўзмацнілі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы


Цырымонія перадачы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы вайсковым часткам у Полацку, 12 сьнежня 2025 году. Фота Міністэрства абароны Беларусі
Цырымонія перадачы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы вайсковым часткам у Полацку, 12 сьнежня 2025 году. Фота Міністэрства абароны Беларусі

Як сьцьвярджаюць у Міністэрстве абароны Беларусі, тэхніку распрацавалі ў беларускім канструктарскім бюро «Радар».

Дакумэнты на тэхніку ва ўрачыстых умовах перадаў кіраўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл, першы намесьнік міністра абароны Павел Муравейка.

«Тут, на полацкай зямлі, мы атрымалі новую тэхніку айчыннай вытворчасьці — комплексы Р-934, Р-936, якія зьяўляюцца самымі апошнімі ўзорамі ў галіне тэорыі і практыкі разьвіцьця радыёэлектроннай барацьбы. Прыемна, што, захоўваючы наш тэхналягічны сувэрэнітэт, гэтыя комплексы зробленыя на айчынных прадпрыемствах і даюць нам магчымасьць разьвівацца далей», — сказаў Павел Муравейка.

Кіраўнік Генэральнага штабу дадаў, што ў бліжэйшыя пяць гадоў вырабяць і перарадуць у войскі «комплексы РЭБ тактычнага зьвяна кіраваньня, розныя вырабы, якія дазваляюць выяўляць бесьпілётныя лётныя апараты і ўзьдзейнічаць на іх».

8 сьнежня арганізацыя былых сілавікоў BelPol паведаміла, што пачынаючы з 2025 году на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці зафіксавана 42 выпадкі падзеньня БПЛА, тры зь іх былі абсталяваныя выбуховымі рэчывамі: адзін бесьпілётнік здэтанаваў пры падзеньні, два зьняшкодзілі сапэры шляхам кантраляванага падрыву.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG